Сустрэчу сёлетняй зімы без святла чакалі ўкраінцы. Але пакуль што здараюцца толькі аварыйныя адключэнні электрычнасці.
Сітуацыя на фронце таксама мала мяняецца, – распавяла беларуска Ганна Васілеўская, якая ў ваенны час жыве на ўкраінскай тэрыторыі:
— Мы проста чакалі, што ў гэты час мы ўжо будзем без святла, але цяпер у нас усё ў гэтым плане добра, усё нармальна. Хоць ужо ў нас ёсць такое, што там і там перыядычна ёсць нейкія там аварыйныя падключэнні, калі мы бярэм электраэнергію з Польшчы, з Румыніі, але пакуль гэта ўсё нармальна.
Вайна ва Украіне ідзе фактычна 22 месяцы. 24 лютага наступнага года будзе роўна два гады з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расеі на ўкраінскую тэрыторыю.
Беларускае Радыё Рацыя