BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

EMYA2025: Другі дзень канферэнцыі ў Беластоку — абмен досведам і новыя сэнсы

У Беластоку працягваецца міжнародная канферэнцыя EMYA2025. Сёння — другі дзень працы форуму, прысвечанага ролі музеяў у сучасным грамадстве. Пленарныя дыскусіі і прэзентацыі адбываюцца ў Падляшскай Оперы і Філармоніі.

Дырэктар Музея памяці Сібіры Войцех Слешыньскі падкрэсліў, што для беларускай дэлегацыі ўдзел у EMYA2025 можа стаць каштоўным крокам у развіцці музейнай справы:

-42 музеі з 18 краін. Сярод удзельнікаў таксама ёсць госці з Беларусі, прадстаўнікі Музея Вольнай Беларусі, які мусіць паўстаць і паўстае ў Польшчы.

Прадстаўнік беларускай музейнай ініцыятывы Аляксей Бацюкоў таксама падкрэсліў важнасць такіх сустрэч:

-На гэтых выступах мы бачым прэзентацыі з 40 лепшых музеяў, якія былі намінаваныя на званне Музея года.  

Паводле Бацюкова, удзел у EMYA — гэта магчымасць распавесці пра беларускі досвед і наладзіць новыя сувязі. Праграма канферэнцыі працягнецца і заўтра — удзельнікаў чакаюць фінальныя панэлі і галоўная падзея EMYA2025: цырымонія ўзнагароджання найлепшых музеяў Еўропы.

Цалкам матэрыял:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і EMYA