BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

EMYA2025: Праца канферэнцыі працягваецца ў Падляшскай Оперы і Філарманіі

У Беластоку працягваецца канферэнцыя EMYA2025, прысвечаная ролі музеяў у сучасным грамадстве. Падзеі другога дня праходзяць у Падляшскай Оперы і Філарманіі.

Удзельнікі канферэнцыі, у тым ліку беларуская дэлегацыя, прымаюць удзел у панэльных дыскусіях, прысвечаных інклюзіі, навуцы і тэхналогіям у музейнай справе. Разам з беларускімі калегамі выказалася ўдзельніца мерапрыемства, прэзідэнтка беластоцкага аддзялення Саюза Сібіракоў Іяланта Грынявіцка:

-Вельмі важная падзея ў жыцці Музея памяці Сібыры. Гэта агульнаеўрапейская ўзнагарода, вельмі значная для дзейнасці музея.

-Суперважная падзея. Я, не зважаючы ні на што, прыехаў. І шчаслівы, што ў мяне атрымалася да гэтага далучыцца.

Праграма канферэнцыі працягнецца ў наступныя дні, уключаючы дадатковыя панэльныя дыскусіі, прэзентацыі намінантаў і цырымонію ўручэння прэмій EMYA2025. Падчас сесій абмяркоўваюцца стратэгіі інклюзіі і ўдзелу супольнасцяў у музейнай дзейнасці, а таксама выкарыстанне навуковых і тэхналагічных дасягненняў для перадачы гістарычных ведаў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Беларускага Радыё Рацыя і MPS