Беларуская дзіцячая тэатральная студыя ў Беластоку рыхтуе прэм’еру спектакля, якая адбудзецца ў суботу, 28 чэрвеня, на сцэне «Беластоцкага музычнага клуба».

Як адзначае кіраўнік студыі, актор і рэжысёр з Гародні Аляксандр Енджыеўскі, галоўная мэта заняткаў — “зрабіць з дзетак маленькіх актораў”:
-Гэта дзеці ўзростам ад 9 да 14 гадоў. І ў мяне была такая думка, каб раздзяліць іх на дзве асобныя групы, але потым яны паміж сабой так сканэкціліся, што я вырашыў, каб яны разам займаліся творчасцю. І зараз мы зладзілі спектакль «Бусляня і пудзіла».
Па словах Аляксандра, лепей прыйсці на абодва паказы, каб паглядзець, як дзеці пераўтвараюцца ў сапраўдных актораў:
-У нас будзе два паказы. Чаму два? Таму што ў нас два склады атрымалася. Я раю гледачам, якія прыйдуць да нас, паглядець два спектаклі.
Прадстаўленне ў Беластоку адбудзецца 28 чэрвеня а 13-й і 14-й гадзіне па адрасе: Легіянова 14/16 (уваход праз бар BEER4you).
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






