BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Энергетычны мост з Беларуссю — адзін з прынцыпаў нармалізацыі эканамічнай сітуацыі палякаў”

Жыхары Саколкі сустрэліся з Гжэгажам Браўнам. Прысутныя ў сакольскай залі “Сігма” прывіталі кандыдата ў Прэзідэнты Польшы гучнымі апладысментамі.

Гжэгаж Браўн падзякаваў за арганізацыю сустрэчы і заклікаў да свядомых выбараў, якія могуць абараніць незалежнасць польскіх інтарэсаў. Дзеля таго, падкрэсліў кандыдат у прэзідэнты, трэба наладзіць здаровыя кантакты з усходнімі суседзямі:

-Гэтыя рахункі за электрычнасць і газ не зменшацца, калі мы не нармалізуем стасункаў на Усходзе. Мост энергетычны з Беларуссю, з БелАЭС, у іх ёсць лішак энергіі, а ў нас ёсць попыт. І гэта рэч, якая зменіць стан польскіх сем’яў.

У сакольскую залу “Сігма” прыйшло каля сотні людзей, якія хацелі сустрэцца з Гжэгажам Браўнам:

Сярод удзельнікаў былі таксама маладыя людзі, якая ахвотна фатаграфаваліся са сваім кандыдатам у прэзідэнты. Гжэгаж Браўн яшчэ сёння сустрэўся з жыхарамі Кузьніцы ля польска-беларускай мяжы.

Уля Шубзда, Беларускае Радыё Рацыя