BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Ерэван – горад чакання. Арменія стала новым хабам для іранцаў

Арменія, а дакладней яе сталіца Ерэван, нечакана ператварылася ў кропку выратавання для тысяч іранцаў. Аўтобусы прывозяць сюды людзей рознага ўзросту — тых, хто больш не можа дыхаць пад ціскам рэжыму, які жорстка душыць пратэсты ў Іране.

Ерэван стаў не турыстычным маршрутам, а часовым домам. Тут шукаюць бяспеку, інтэрнэт без цэнзуры і простае права гаварыць уголас.

Зміцер Грынкевіч

Пра тое, як выглядае жыццё іранцаў у армянскай сталіцы — паміж надзеяй, страхам і кавай у маленькіх кавярнях — распавядае беларускі блогер і актывіст Зміцер Грынкевіч:

– Арменія стала месцам, куды можна максімальна хутка патрапіць. І з мінімальнай колькасцю праблем. А там ужо вырашаць, што рабіць далей.

Зміцер пабачыў у Ерэване розных іранцаў і пацікавіўся, як доўга можна знаходзіцца ім у Арменіі:

-Іранцам можна тут знаходзіцца без візы 90 дзён спакойна. Нават да мяне дайшлі звесткі, што каля амбасады Ірана ў Ерэване даволі часта адбываюцца мітынгі іранскіх актывістаў.

Бліжэйшыя краіны перакрылі мяжу для іранцаў: ім немагчыма патрапіць у Азербайджан, а Турцыя на мяжы праводзіць татальныя праверкі.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя