Эстонія на сваёй усходняй мяжы пабудуе лінію абароны, якая складаецца прыкладна з 600 бетонных бункераў, каб адбіць магчымую расейскую агрэсію.

Пераважная большасць бункераў будзе пабудавана ў павеце Іда-Вірумаа (ваколіцы Нарвы, дзе большасць складаюць расейцы і расейскамоўныя) і на паўднёвым усходзе Эстоніі, але некаторыя таксама будуць размешчаныя каля Чудскага возера.
Міністры абароны краін Балтыі на сустрэчы ў Рызе 19 студзеня дамовіліся, што аналагічную абарончую зону на ўсходняй мяжы створаць таксама Латвія і Літва. Для НАТА Эстонія, Латвія і Літва — гэта адна аператыўная зона.
Па словах дарадцы віцэ-канцлера Міністэрства абароны Кайда Ційтуса, аб’екты фізічнай абароны на мяжы патрэбныя для таго, каб у выпадку неабходнасці абараніць тэрыторыю Эстоніі з першага метра.
На якой адлегласці ад мяжы будуць пабудаваныя бетонныя бункеры, пакуль удакладняецца.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: : KAITSEMINISTEERIUM.EE
==