Этнацэнтр «Світанак» запрашае беларусаў Віленшчыны разам з дзецьмі на абрад Дзяды. Прысутныя даведаюцца больш пра традыцыю ўшанавання памяці памерлых продкаў.

Як кажа кіраўніца этнацэнтра Марына Струнеўская, трэба каб дзеці беларусаў ведалі не толькі такое свята як Хэлоўін, але і мелі ўяўленне пра традыцыйны беларускі абрад Дзяды:

– Адбудзецца ўшанаванне, прыгадванне нашых продкаў-дзядоў. Называюць яго святам, але больш правільна будзе сказаць, што гэта абрад ушанавання нашых продкаў. Будзе вячэра ўшанавання і прыгадвання нашых продкаў., свайго роду. Вельмі важна знаць свае карані. І чым болей ты ведаеш сваіх продкаў, туды глыбей, тым больш ты стаіш упэўнена на нагах і цябе няможна зрушыць.
Традыцыйны беларускі абрад Дзяды адбудзецца у памяшканні этнацэнтра «Світанак» 1 лістапада, у пятніцу, а 15:00 па адрасе: Vilnius, Smetonоs, g.5-305. З сабой можна прынесці стравы альбо печыва да гарбаты. Уваход вольны, але рэгістрацыя абавязкова.
Зарэгістравацца можна па спасылцы: https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSfQMQAyJ19IkDf-agvw5MA6SVVgSSYCqxrvMEBThlwCt6wSEg/viewform.
Цалкам матэрыял пра дзейнасць “Світанка” слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя