BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Этнацэнтр “Світанак” запрашае беларусаў Вільні на Купалле

Амаль ні адно беларускае свята і нават інтэрнацыянальнае, якое ладзіцца ў Вільні, не праходзіць без выступу этанцэнтра “Світанак” на чале з Марынай Струнеўскай. На базе гэтага цэнтра існуе школка для дзетак, дзе навучаюць беларускім традыцям і на канікулах ладзяцца летнікі. А таксама пры ім працуе фальклорны гурт “Світанак” і дзіцячы гурт “Пацеркі”.

Нядаўна этнацэнтр “Світанак” выступіў з вялікай праграмай на імпрэзе літоўскага Чырвонага крыжа, падчас якога пазнаёміў прысутных з беларускай культурай, традыцыямі і абрадамі, у тым ліку купальскім.

Кажа кіраўніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская:

– І вось карагод – якія былі малюнкі? “Кола” – сімвал сонца, затым мы павялі “вір жыцця”, тады мы пайшлі ў “васьмёрку” – гэта бясконцасць жыцця, бясконцасць нашага роду, каб наш род не перарываўся. І апошняе – гэта “змейка”. Гэта нашыя думкі і нашыя ўчынкі да лепшага. Мы не спыняемся, мы ідзем, мы рушым наперад, нягледзячы ні на што. І зноў замкнулі кола і  вось мы тут, мы моц, мы сіла.

Этнацэнтр “Світанак” запрашае беларусаў на свята Купалле, якое будзе адзначацца за 50 кіламетраў ад  Вільні, а выязджаць на яго плануюць ужо заўтра, 19 чэрвеня.

А таксама запрашае дзетак у свой летнік, дзе яны будуць вывучаць беларускія традыцыі, маляваць, шпацыраваць па Вільні і нават могуць з бацькамі адправіцца ў вандроўку на байдарках.

Запісацца на Купалле і ў летнік для дзяцей і даведацца ўсю інфармацыю можна ў тэлеграме @etnacentr_svitanak. Або звярнуцца ў сацыяльных сетках да Марыны Струнеўскай.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя