У чацвёртую гадавіну поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны грамадская ініцыятыва «Еўрамайдан-Варшава» зладзіла акцыю, прысвечаную Уладзіміру Пуціну. Трохметровая тэматычная скульптура праехала па вуліцах польскай сталіцы, а ўвечары спынілася на падзеі каля Замкавай плошчы. Там усе жадаючыя маглі зрабіць з ёй фота.

Распавядае каардынатар аддзела адвакацыі ініцыятывы Мікола Варонін:
– Наша скульптура з самага ранку выехала па Варшаве, ездзіла больш за 5 гадзін у розных рэгіёнах Варшавы. Гэта скульптура літоўскага скульптара, які нам яе падараваў. Гэтая скульптура ўжо была ў Варшаве, таму што ў жніўні на Дзень незалежнасці Украіны мы яе выстаўлялі.
Паводле задумы аўтара твору Марцінаса Гаўбаса, форма скульптуры павінна гаварыць літаральна, без тлумачэнняў.
Акцыя была прысвечаная 4-а гадавіне пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне.
Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя






