BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўрапарламент прызнаў польскую праграму «Шчыт усход» флагманскім праектам

У сераду, 12 сакавіка, Еўрапейскі парламент прыняў папраўку да рэзалюцыі, у якой прызнаў Польскі “Шчыт Усход” “флагманскім праектам для агульнай бяспекі Еўрапейскага Звязу”. Польская праграма атрымала тым самым міжнацыянальную вядомасць. Пра гэта піша сэрвіс Онэт.

У прынятай папраўцы падкрэсліваецца, што абарона сухапутных, паветраных і марскіх межаў ЕЗ спрыяе бяспецы ўсяго Еўразвязу і, у прыватнасці, яго ўсходняй мяжы. Падкрэсліваецца, што “Шчыт Усход“ і Балтыйская лінія абароны павінны быць флагманскімі праектамі ЕЗ для падтрымкі стрымлівання і пераадолення патэнцыйных пагроз з усходу”, – гаворыцца ў паведамленні.

Нагадаем, што Нацыянальная праграма стрымлівання і абароны – “Шчыт Усход” была афіцыйна абвешчана ў траўні 2024 года прэм’ер-міністрам Дональдам Тускам. Праграма будзе ахопліваць ўчастак мяжы амаль 700 км.