BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўрапейскія інвестыцыі ў Падляшша: стартуе праект “Разумная адукацыя”

Падляшскае ваяводства атрымала больш за 16,5 млн злотых з Еўрафондаў на стратэгічны адукацыйны праект у сферы Індустрыі 4.0. Ініцыятыва стала першым крокам у межах новага стратэгічнага пакета падтрымкі памежных рэгіёнаў ЕЗ, які будзе прадстаўлены Еўрапейскай камісіі ўжо ў траўні.

Пра гэта падчас прэс-канферэнцыі заявіў  Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

-Ліст, у якім мы звяртаемся з тым, каб з’явілася адмысловая праграма, накіраваная на памежныя рэгіёны ЕЗ. Рэгіёны, якія мяжуюць з Расеяй, Беларуссю, Украінай. Гэта складаныя суседскія стасункі, бо мяжа з Беларуссю без погляду на тое, ёсць вайна ці не, з’яўляецца складанай мяжой. Гэта першы эфект гэтай ініцыятывы.

Кажа кіраўнік Цэнтра садзейнічання інавацыям і развіццю Себасцьян Рынкевіч:

-Моладзь будзе мець магчымасць падвышэння кампетэнцый і падрыхтоўкі да прыняцця выклікаў, у тым ліку абарончых.

Цяпер у межах праграмы “Разумная адукацыя для Індустрыі 4.0” восем прафесійных школ Падляшша атрымаюць новыя майстэрні з сучасным абсталяваннем, а вучні змогуць асвоіць прафесіі, запатрабаваныя ў сучаснай вытворчасці: мехатроніка, аўтаматызацыя, робататэхніка, праграмаванне і іншыя.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя