BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Еўразвяз перайшоў на зімовы час

Краіны ЕЗ мінулай ноччу разам перавялі стрэлкі гадзіннікаў.

Еўрапейская камісія прапанавала спыніць пераход на зімовы час яшчэ ў 2018 годзе. Прытым Эстонія, Латвія і Літва хацелі б заставацца ў летнім часе, а Фінляндыя – у зімовым часе. Аднак пазней пытанне гэта выпала са спісу прыярытэтаў: краіны сутыкнуліся з пандэміяй каранавіруса, вайной Расеі ва Украіне і энергетычным крызісам, піша LRT. Дзеля функцыянавання ўнутранага рынку краінам ЕЗ даводзіцца прымаць рашэнне аб адмене пераводу гадзін сумесна. Цяпер розніца ў часе паміж Менскам і Вільняй складае гадзіну, а ў параўнаньні з Варшавай і Берлінам — дзве.

Беларускае Радыё Рацыя