BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фарыду Курбангалееву абвесцілі ў міжнародны вышук

Міжнародны вышук для журналісткі. У Расеі былую вядучую інфармацыйнай праграмы «Весці» на канале «Расія 1» Фарыду Курбангалееву абвесцілі ў міжнародны вышук. Там пашыраюцца такія формы пераследу, тых, хто выступае супраць вайны ва Украіне, якую праводзіць Расея.

Фарыда Курбангалеева

У чэрвені суд у Маскве завочна арыштаваў Курбангалееву па справе аб ваенных “фейках” і аб апраўданні тэрарызму. Цяпер яе абвесцілі ў вышук. Сама журналістка спакойна рэагуе на гэту інфармацыю:

– Вось я яшчэ раз кажу, нічога асаблівага не адбылося. Адбылася стандартная бюракратычная працэдура. Ну, вось зараз я не змагу паехаць у Турцыю, у Тайланд, у Арменію, у Беларусь, зразумела. Ну і добра, добра. Я дачакаюся таго часу абавязкова, калі я змагу гэта зрабіць без усялякіх там перашкод.

Фарыда Курбангалеева працавала вядучай навін на тэлеканале «Расія 1», але сыйшла з дзяржаўнай пасады пасля анэксіі Крыма ў 2014 годзе. Цяпер выехала за мяжу, вядзе ўласны канал на YouTube ды займаецца працай на фрылансе.

Беларускае Радыё Рацыя