BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фермеры заблакавалі польска-нямецкі памежны пераход у Сьвецку

Фермеры заблакавалі пераход на польска-нямецкай мяжы ў Сьвецку, перакрылі рух у абодвух кірунках на магістралі шашы А2, паведамляе polskieradio.pl. На дарозе ўзнікаюць вялікія заторы.

Фота: PAP/Lech Muszyński

Аграрыі заявілі, што будуць пратэставаць да 20 сакавіка. Паліцыя заклікае кіроўцаў выбіраць альтэрнатыўныя маршруты і арганізуе аб’езды. Прычынай пратэстаў фермераў па ўсёй Польшчы з’яўляецца, між іншым, нядаўняе рашэнне Еўракамісіі падоўжыць бяспошлінны гандаль з Украінай да 2025 года, а таксама нязгода на экалагічную палітыку супрацьдзеянне Еўразвяза.