Ва Уроцлаве сёння, 30 жніўня, адбудзецца фэст “Братэрства Свабоды – 2”. Ён ладзіцца другі год запар.

Сёлета гасцей чакаюць як спартыўныя актыўнасці і спаборніцтвы, так і музычная частка.
Распавядаюць суарганізатары івэнту Сцяпан Папоў і Наталля Хацько:
– На пляцоўках будзе кіпець спартовы азарт. У гэтым годзе мы падрыхтавалі яшчэ больш цікавую праграму. Больш за сем спартовых пляцовак з ёгай, са стэпаэробікай, з паказальнымі выступамі дзюдо і самба, з майстар-класамі па самамасажу, – будуць чакаць усіх удзельнікаў, хто прыйдзе на турнір.
– Мэта нашага турніру – аб’яднанне беларусаў, украінцаў і палякаў з дапамогай спорту і культуры.
Падзея пройдзе на пляцоўцы ul. Józefa Mianowskiego 2B / Спартовыя пляцоўкі GEM да 21-й гадзіны.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






