BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фэст PREKUPALLE на Падляшшы

15 і 16 жніўня (у пятніцу і суботу), на Падляшшы, у Рэспубліцы Біндзюха, адбудзецца фэст PREKUPALLE. 

Пастаянны лозунг фестывалю: «Музыка — Фільмы — Ежа».

 Праграма сёлета такая: 


 15 жніўня, пятніца 

13.00 — пачатак трансгранічнага мастацкага пленэру. Куратар — Ларан Фантануай 

 15.00 — лекцыя / майстар-клас «Беларускае кіно, якога няма. vol. 1» 

17.00 — Майстар-класы па традыцыйных беларускіх танцах з інструктаркай Ганнай Аляксандравай Канцэрты: 

 18.00 — Janko Muzykant (Łosinka) 

 19.00 — Fiodar Zhyvaleuski (Minsk) 

 20.00 — Aleś Dzianisau (Grodno) 

 21.00 — паказ фільма 

Выступы: 

 22.00 — Wandraunik (Podlasie) 

 23.00 — Ultra Pultra (Grodno) 

 24.00 — D.J. Sapieha (Poznań) 


16 жніўня, субота 

 10.00 — гастранамічныя майстар-класы 

 12.00 — лекцыя / майстар-клас «Беларускае кіно, якога няма. vol. 2» 

15.00 — сустрэча з вандроўнікам Аляксандрам Гойшыкам пад рэспубліканскай яблыняй 

 17.00 — «Ці выратуе heavy metal палескую мову?» — сустрэча з Алексеем Дзiкавiцкiм, аўтарам кнігі «Палешук 2.0» 

Канцэрты: 

 19.00 — Ania B. (Narewka) 

 20.00 — Nakapiano (Mińsk) 

21.00 — Kurwadziki (Białystok) 

 22.00 — Kashlaty Vokh (Litwa) 

 23.00 — Tadzio Szczupak (Bemowo)

 24.00 — The Weeping Song. Tribute to Nick Cave and the Bad Seeds (Mińsk Warszawski) 

 01.00 — Microbat — bayan & rave (Warszawa)

Уваход вольны! 

 На тэрыторыі Рэспублікі ночыць можна бясплатна ў намётах. 

Як даехаць: 

 Уладальнікам самалётаў: у 6 км ад Рэспублікі Біндзюха ёсць аэрапорт PRONAR. 

Раварыстам з Захаду: ад Варшавы Усходняй да Гайнуўкі ходзіць цягнік у 08.44 i 18.52. З Гайнаўкі да Рэспублікі Біндзюха застанецца 20 км. 

Пешым з Беластока: аўтобусамі да Нарві ці Міхалова, а адтуль пехатою 10 км да Рэспублікі. 

Дакладнае месца шукайце на фэйсбук-старонцы фэста. 

Фэст праходзіць пад Ганаровым патранатам Прэзідэнта Рэспублікі Біндзюга Януша Гаўрылюка

Ганаровы Камітэт фэста: Кошка Руда — звычайная грамадзянка РБ, Кот Міша — звычайны грамадзянін РБ.

Арганізатары