Фестываль абуджаных Tutaka запрашае рамеснікаў і прадстаўнікоў бізнесу далучыцца да імпрэзы, якая пройдзе на Падляшшы 10–13 ліпеня.

Арганізатары пішуць, што хацелі б максімальна ўважліва прыслухацца да аўдыторыі і пабудаваць праграму Tutaka 2025 з улікам усіх пажаданняў. Прапануюць месцы на кірмашы, інфармацыйную падтрымку і вялікую аўдыторыю з Польшчы, Беларусі і Еўропы.
Таксама можна стаць часткай фэсту як спікер, арганізатар актыўнасці, трэнер ці проста чалавек з файнай ініцыятывай. Каб прапанаваць сваю ідэю, трэба запоўніць адпаведную заяўку.