BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ трэці раз павандруе па Падляшшы

Фестываль беларускай традыцыі SONCAHRAJ трэці раз павандруе па гарадах і мясцовасцях Падляшша.

Фота: facebook.com/FundacjaTutaka

Усё для таго, каб як мага большая колькасць людзей сустрэлася з беларускай музычнай традыцыяй, усё для таго, каб вы нарэшце выбраліся са сваіх вялікіх гарадоў і ўбачылі Падляшша, якім яно ёсць і чым яно жыве – анансуюць арганізатары з фонду «Тутака».

Фестываль стартуе 31 траўня канцэртам каля беластоцкай Ратушы. А ў наступныя дні і тыдні завітае ў Вітава гміны Дубічы Царкоўныя, у Супрасль і Навасады гміны Міхалова.

Нашае радыё з“яўляецца медыйным партнёрам фестывалю  SONCAHRAJ.

Беларускае Радыё Рацыя