У Падляшскай філармоніі адбыўся першы конкурсны дзень праслухоўванняў у межах 44-га Міжнароднага фестывалю царкоўнай музыкі «Гайнаўка 2025».

Перад слухачамі і журы выступілі хоры з Польшчы, Нідэрландаў, Украіны і Эстоніі.
Кажуць дырыжор з Эстоніі Сяргей Міронаў і дырыжор Алена Аўсяннікава-Вугд з Нідэрландаў:
Алена Аўсяннікава-Вугд: Вялікі дзякуй. Мы вельмі рады. Мы вельмі нерваваліся. Даехалі добра. Мы, канешне, не звыклыя пець на такіх фестывалях. Гэта для нас вельмі рэдкая магчымасць. Мы аматарскі хор.
Сяргей Міронаў: Мы яшчэ ўсе ў музыцы. Таму цяжка гаварыць. Шэсць чалавек – гэта наш поўны склад. Праграма вельмі розная – ад пятага стагоддзя да нашых дзён.

Як паведаміў дырэктар фестывалю Мікалай Бушко, адзін з беларускіх калектываў, які меўся ўдзельнічаць у конкурсе, не змог прыехаць. Аднак фестываль усё ж не застанецца без беларускага голасу: замест гэтага выступіць хор «Унія» з Вільні:
– Можна сказаць што ў іх абсалютная беларуская праграма, беларускіх кампазітараў. Калі гаварыць пра беларускі хор, відавочна, нейкія жыццёвыя справы, трэба выбачыць, гэта нармальныя справы, гэта ж жыццё.
Вядома, што другі конкурсны дзень адбудзецца ў суботу, 24 траўня, у Падляшскай філармоніі. На сцэну выйдуць хоры з Славакіі, Малдовы, Польшчы, Украіны, Літвы і Казахстана, каб прадставіць сваю духоўную музыку і пазмагацца за перамогу ў розных катэгорыях. Пачатак а 15:00. Уваход вольны.
Праграма фестывалю: http://festiwal-hajnowka.pl/
Цалкам матэрыял:












Беларускае Радыё Рацыя