У вёсках Канюкі і Трасцянка на Падляшшы стартаваў фестываль «Kołowrotek», які яднае рамёствы, музыку і жывыя гісторыі людзей.

Першы фестывальны ўік-энд прайшоў 19–20 ліпеня і сабраў удзельнікаў з розных вёсак і гарадоў. У суботу ўдзельнікі мелі магчымасць паглыбіцца ў рамесны досвед: ткаць паясы, спрабаваць разьбу па дрэве, фатаграфаваць і гутарыць з жыхарамі.

Кажа каардынатарка фестывалю Яанна Баркета-Сойка:
– Гэта вельмі важна, што жыхары вёскі рэалізуюць гэтую дзейнасць. «Kołowrotek» – гэта фестываль лакальных культур, такой вясковай штодзённасці. Абменьваюцца ўспамінамі. Адбываюцца ткацкія майстар-класы, таксама фатаграфічныя, рэпарцёрскія. Каб даць жыхарам вёсак трохі радасці ў іх штодзённае жыццё.
Мясцовыя жыхары Трасцянкі кажуць: такія сустрэчы — гэта шанец паглядзець на сваю вёску па-новаму, прыслухацца да сябе і адзін да аднаго:
– Выходзім на лавачку, але мала, бо няма людзей, няма такога, як калісьці было. І ручнікі і акардэоны былі.
– Цяпер тут толькі турысты. Раней працавалі ў полі, гаспадарка была. Цяпер нічога такога. Толькі турысты ходзяць.
У нядзелю прайшоў музычны і культурны шпацыр ад Канюкоў да Трасцянкі з гуртом Hajda Banda, сустрэча з народнай ткачыхай Уршуляй Мендрык і калектыўнае маляванне плота ў ткацкіх узорах. Наперадзе — працяг фестываля «Kołowrotek» у Сацы (26–27 ліпеня).
Цалкам матэрыял:






























Беларускае Радыё Рацыя






