BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль «Kołowrotek» працягваецца ў Сацах і Пухлах

Жывыя рамёствы, ткацкія ўзоры, гукі сцежкі і водар зёлак — фестываль «Kołowrotek» зноў вяртаецца на Падляшша.

Пасля першага ўік-энду ў Канюках і Трасцянцы, дзе гучалі мясцовыя гісторыі і музыка, разносіўся стук ткацкіх кроснаў і сталярных інструментаў, фестываль працягнецца 26–27 ліпеня ў Сацах і Пухлах. Кажа каардынатарка фестывалю Яанна Баркета-Сойка:

-Падчас шпацыру запланавалі мы некалькі прыпынкаў, на якіх будуць сустрэчы з рамеснікамі, мясцовымі мастакамі, каб папросту маглі затрымацца на хвілікну і паглядзець гаспадарку, рамёствы, якія тут ёсць. І суправаджаць гэты шпацыр будуць выступы музычных калектываў.

Ужо 26 ліпеня фестываль «Kołowrotek» пераедзе ў Пухлы, у праграме: рэпарцёрскія майстэрні з Яаннай Баркета-Сойкай, шпацыр з Міраславам Стэпанюком і дэгустацыя зёлак.

27 ліпеня музычныя сустрэчы пачнуцца ў Трасцянцы з гуртом Souvenir, пасля знаёмства з Віктарам Стахвюком і шпацыр да Сацаў. Фестываль завершыцца танцамі і сустрэчай захода сонца.

Беларускае Радыё Рацыя