Святкаванне заканчэння лета ў Белавежскай пушчы становіцца традыцыяй. У апошнія выхадныя жніўня ўсіх ахвотных запрашаюць на мясцовы фестываль MAŁE DZIKIE, меншую версію штогадовага фестывалю Dzikie Jest Piękne.

Удзельнікаў чакаюць экскурсіі з гідам, майстар-класы, тэатральныя пастаноўкі, паказы фільмаў, імпрэзы для дзяцей, канцэрт і танцы, кнігі, ёга, пікнік, сумесны сняданак на свежым паветры… і, перш за ўсё, незвычайная прырода ўнікальнага, старога лесу.
Многія падзеі адкрытыя і бясплатныя, але для экскурсій і майстар-класаў патрабуецца рэгістрацыя.


Паводле прэс-рэлізу






