Пачынаецца штогадовы фестываль мастацтва «Барочныя сады» ў Беластоку.

На працягу трох дзён, з 13 па 15 чэрвеня, у дэкарацыях прасторы палаца Браніцкіх можна акунуцца ў атмасферу перыяду барока, залатога часу для Беластока, калі тут валадарыў Ян Клеменс Браніцкі.
У праграме – выставы, мастацкія пастаноўкі, паказ мод, а таксама танцавальныя і музычныя выступы, канцэрты, адукацыйная экскурсія і лекцыі.
Уваход на ўсе мерапрыемствы бясплатны. Бясплатныя ўваходныя білеты патрабуюцца на канцэрты і майстар-класы, іх можна ўзяць у Культурным цэнтры «Śródmieście» па адрасе вул. Кілінскага 13.





