BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль «Музыка без засцярог» зайграе ў Гайнаўцы

У Гайнаўцы на сцэне Мазаікарні ў Музеі і асяродку беларускай культуры чарговы раз зайграе найстарэйшы ў Польшчы беларуска-польскі рок-фэст «Музыка без засцярог».

Ідэя фестывалю на працягу ўжо больш як 20 гадоў застаецца нязменнай, гаворыць яго шматгадовы арганізатар – Томаш Ціханюк.

-Першы канцэрт у Беларускім музеі зарганізавалі ў 2004 годзе. Першы гурт, які выступіў у рамках гэтага канцэрту, быў гурт RIMA. Ідэя гэтых канцэртаў, каб беларусы і палякі сустракліся на агульнай сцэне пад дэвізам «Музыка без засцярог». Таму і такая назва нашых імпрэзаў, каб праз музыку яднаць народы, яднаць культуры, мовы і веравызнанне.

Акрамя ўжо вышэй узгаданага новаадроджанага гурта RIMA з Гарадку ў Гайнаўцы ў гэтую пятніцу зайграюць такія гурты як – CIĘŻKA RĘKA CHIRURGA і BŁĘKITNY NOSOROŻEC з Гайнаўкі, ILO&FRIENDS з Беластоку і PODWÓRKOWI CHULIGANI з Плоцку.

Пачатак фэсту ў гэтую пятніцу 17-га а 17 гадзіне ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы, што месціцца па вуліцы 3 мая, 42.

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя