BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фестываль Tutaka-2025 шукае ідэі: далучайцеся да праграмы фестывалю!

Фестываль Tutaka-2025 адкрыў прыём заявак на ўдзел у стварэнні праграмы. Заяўкі на правядзенне актыўнасцяў ад НДА і прыватных асобаў прымаюцца бясплатна.

Кажа кіраўнік Фонда «Тутака» Павел Станкевіч:

-Фестываль Tutaka – гэта магла б быць супольная прастора, дзе могуць таксама пра сябе распавесці розныя іншыя беларускія, і не толькі беларускія, а проста грамадскія арганізацыі. Каб аўдыторыя, якая часам не да канца можа ў курсе, што якая арганізацыя робіць, тут мела нагоду непасрэдна паразмаўляць.

Прадугледжваецца і магчымасць камерцыйнага ўдзелу: для малога бізнесу, рамеснікаў і ініцыятыў, якія хочуць падтрымаць фестываль — у тым ліку фінансава. Кажа кіраўніца праектаў фонда «Тутака» Настасся Суханосік:

Цэны, шчыра будзем казаць, невялікія, таму што фестываль дармовы. Кожны можа прыехаць, паўдзельнічаць у фестывалі бясплатна. Ну, а для таго, каб паказць свой бізнес, альбо нешта прадаць, як, напрыклад, рамеснікі свае вырабы, то канешне, мы будзем ісці насустрач, будзем дапамагаць з пошукам абсталявання і ўсяго патрэбнага.  

У праграме Фестывалю Tutaka-2025 могуць прыняць удзел розныя фарматы — ад майстар-класаў і лекцый да дыскусій і перформансаў. Прыём заявак працягнецца да 10 чэрвеня 2025 года.

Падаць заяўкі можна тут:

https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSdKhcKmp1RJfWSH1G8t5z8Tlr3yVGgtyawdBbcfuBkuvPlyww/viewform

https://tutaka.org/wp-content/uploads/2025/04/ofer_tutaka_2025_BIZNES_by.pdf

Цалкам матэрыял:

Фота: Фонд Тутака

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя