“Гэта кранальны расповед пра нашае мінулае, нашую супольную гісторыю. Пра нашых прадзедаў і прабабуль”. Такія ўражанні мелі гледачы дакументальный кінастужкі «Бежанцы 1915-1922» рэжысёра Юркі Каліны. Паказ адбыўся вечарам 11 лютага ў Гарадской бібліятэцы імя княгіні Ганны Ябланоўскай ў Сямятычах.

«Сярод жыхароў нашага горада ёсць шмат нашчадкаў тагачасных бежанцаў. У бежанства ў Расею падаваліся таксама мае прадзеды», – распавядае арганізатарка сустрэчы, дырэктар гарадской бібліятэкі ў Сямятычах Эва Новік:
– Сярод жыхароў Сяматычаў ёсць вельмі шмат нашчадкаў, якія былі бежанцамі, нават у маёй сям’і былі такія, мае прадзядуля і прабабуля, якія беглі з Расеі. Яны вярнуліся, калі пачалася рэвалюцыя, вярнуліся на Радзіму.
Шматлікіх цікавіць гэтая тэма, але яна была невядомая і схаваная цягам многіх гадоў. Я сама даведалася пра гэты працэс бежанства людзей з-за страху перад вайной і пераследу толькі нядаўна, можа, год 10 таму.
Дакументальная кінастужка Фільм «Бежанцы 1915-1922» рэжысёра Юркі Каліны быў створаны ў 2017 годзе. Распавядае гісторыю найбуйнейшай вымушанай міграцыі 20-га стагоддзя ў гэтай частцы Еўропы, падчас якой больш за 3 мільёны чалавек уцяклі з заходніх губерняў углыб Расейскай імперыі. Фільм адлюстроўвае трагічны лёс бежанцаў, у тым ліку сям’і рэжысёра.
Цалкам матэрыял:





















Беларускае Радыё Рацыя






