BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фінал “Вялікага аркестра святочнай дапамогі” у Беластоку

Да дабрачыннай акцыі WOŚP, фінал якой адбыўся ў нядзелю, далучыліся розныя гарадскія службы. У тым ліку супрацоўнікі хуткай дапамогі, паліцыя і пажарныя.

Таксама ўдзельнікамі сталі беластоцкія маржы і донары крыві — падчас мерапрыемства кожны жадаючы мог пазнаёміцца з дзейнасцю арганізацый.

Пра акцыю распавяла адна з удзельніц, валанцёрка беластоцкай добраахвотнай службы выратавання на вадзе:

– Сённяшняя акцыя, трыццаць другі фінал “WOŚP”. Мы прадстаўнікі нашага “WOPR”, паказваем як ужываць ратаўнічыя прылады. Можна зрабіць здымак на скутары, атрымаць файны балонік, ну і канешне ахвяраваць на “WOŚP”.

У Беластоку святочны дзень завяршыўся канцэртам на рынку Касцюшкі, а таксама традыцыйным феерверкам.

Беларускае Радыё Рацыя