У Гайнаўцы адбылося закрыццё фотавыставы “Праваслаўе ў аб’ектыве”, прадстаўленай фатографам і дарадцам маршалка па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў Аляксандрам Васылюком.

Як адзначае аўтар, экспазіцыя паказала важныя моманты праваслаўнага жыцця і культурнай спадчыны, зафіксаваныя на працягу апошніх дзесяцігоддзяў:
-Вернісаж выставы ў Гайнаўцы адбыўся ў рамках Фестывалю царкоўнай музыкі. 160 здымкаў, якія можна знайсці на выставе, гэта толькі выбар фотаздымкаў, зробленых цягам 30 гадоў.
Наведвальнікі фінісажа мелі магчымасць пабачыць фотаздымкі аўтара, зробленыя за апошнія 30 гадоў, даведацца больш пра працэс стварэння фотаальбомаў серыі “Колеры Праваслаўя”, а таксама пачуць парады па фотаздымцы і абмеркаваць новыя ідэі для сумесных праектаў. Сустрэчу арганізавалі Праваслаўнае Брацтва ў Гайнаўцы і мясцовы дом культуры.
Цалкам матэрыял:








Беларускае Радыё Рацыя






