У Моладзевым Хабе (Беларускай прасторы «Робім разам») прайшоў флэш-моб «Стужка надзеі», прысвечаны 25 сакавіка – Дню Волі.

У падтрымку дэмакратычнай Беларусі, выказваючы салідарнасць з тымі, хто мужна выйшаў бараніць волю і незалежнасць сваёй краіны, 73 чалавекі з шасці краін свету стварылі сваімі рукамі ў бел-чырвона-белых колерах маленькія карцінкі, сшытыя ў адно палатно.
Гаворыць адміністратарка Беларускай прасторы Ганна Аляксандрава:
– Хтось гэта вышываў, хтось вязаў, хтось ткаў. Вельмі розныя гэтыя кавалачкі. Іх усяго назбіралася 12 метраў. З гэтых кавалкаў сшытыя яны, усе ў адну лінію. Гэта такое мастацтва, якое вельмі ўражвае, можна разглядаць гадзінамі. Вось мы гадзіну стаялі на вуліцы, падыходзілі людзі, цікавіліся, што гэта, як гэта.
Кожны можа разглядаць дзіўныя ўзоры «Стужкі надзеі», наведаўшы Беларускую прастору. А разам з тым сёння а 19 гадзіне паслухаць канцэрт, прымеркаваны да свята Дня Волі.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:






Беларускае Радыё Рацыя






