Фільм распавядае гісторыю даўняга творчага супрацоўніцтва і сяброўства паміж польскай мастачкай Малгажатай Дмітрук і беларускім майстрам графікі Дзмітрыем Васільевічам Малатковым.

Дзмітрый Васільевіч Малаткоў з 1961 па 2020 год кіраваў майстэрняй гравюры ў Мастацкім камбінаце ў Менску (Беларусь). Ён супрацоўнічаў з многімі мастакамі, навучаючы іх тэхнікам літаграфіі, гравюры па дрэве, лінагравюры, афорта і акватынты.
Пасля паказу адбудзецца размова з рэжысёрам Вальдэмарам Яндам і мастачкай Малгажатай Дмітрук, а таксама адкрыецца выстава літаграфій мастачкі.
Паказ адбудзецца 22 лістапада, 16:00 па адрасе: Фонд Mochnarte, Mochnate, 84.
Гэта будзе другі паказ фільма пасля прэм’еры — цёплая сустрэча, якая злучыць людзей, гісторыі і культуры па абодва бакі мяжы.
Паводле прэс-рэліза





