
Фундацыя “Naszpikowani”, асноўная мэта якой дапамога дзецям і дарослым у барацьбе з ракам крыві, прэзентуе ў Беластоку спартыўныя кубкі — іх у мінулым годзе выйграла зборная Польшчы па валейболу.
Пра тое, дзе можна будзе ўбачыць кубкі, распавяла cупрацоўніца ўправы Агнешка Бруліньска-Скаржыньская:
– Мы вельмі хацелі б паказаць жыхарам, бо будынак управы з’яўляецца агульнадаступным. У холе ў панядзелак, 19-га лютага, ад 8-й раніцы, можна будзе паглядзець выставу. Месца абранае не выпадкова, бо там найбольшы рух. Заахвочваем наведаць экспазіцыю. Калі ў нядзелю не будзеце на матчы, то ў панядзелак будзе магчымасць пабачыць яе тут.

Таксама ўбачыць кубкі можна будзе ў нядзелю, 18 лютага, падчас дабрачыннага матчу, які адбудзецца на базе пачатковай школы № 50 у Беластоку.
Беларускае Радыё Рацыя






