BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фонд Okno Na Wschód запрашае рыхтавацца да Гукання Вясны ў Беластоку

Фонд Okno Na Wschód і Жаночы клуба імігрантак запрашаюць беларускія і польскія сем’і на серыю майстар-класаў і супольны пікнік з нагоды свята “Гукання Вясны” ў Беластоку.

Асноўная мэта праекта – інтэграцыя беларускай супольнасці ў жыццё горада. Кажа ўдзельніца праекта, мастачка Таццяна Калач:

– У суботу і нядзелю мы праводзім майстар-класы па Гуканні Вясны. Яны будуць праходзіць на Роха, 3. У суботу мы сустракаемся ў 13.00, у нядзелю – у 12.00. А 23 сакавіка мы ладзім агульнае свята Гуканне Вясны. Далучайцеся да нас. Мы запрашаем розныя сем’і, могуць прыходзіць і беларускія, і ўкраінскія. Але абавязкова вазьміце з сабой суседзяў палякаў, каб бліжэй пазнаёміцца, напрыклад, калі вашыя дзець ходзяць у адзін садочак, ці школу – бярыце з сабою ўсіх.

Майстар-класы «Гуканне вясны» адбудуцца 9 сакавіка з 13.00-15.00 і 10 сакавіка з 12.00 да 16.00. Адрас правядзеня: вул. Святога Роха, 3, кабінет 104. А ўжо 23 сакавіка ў Беластоку пройдзе сямейны пікнік «Гуканне вясны».

Беларускае Радыё Рацыя