Фонд Tutaka, які дзейнічае на Падляшшы, абвясціў ІІІ Міжнародны Дэкламатарскі конкурс для дзяцей, моладзі і дарослых.

Для ўдзелу ў конкурсе неабходна запісаць відэа сваёй дэкламацыі верша або ўрыўка прозы па-беларуску і даслаць яго на пошту [email protected] да 31 студзеня 2024 года.
Найлепшыя выканаўцы сустрэнуцца на тэатральнай сцэне Беластока, дзе 21 лютага, на Дзень роднай мовы, адбудзецца ўрачысты фінал. Самыя крэатыўныя відэаролікі пазмагаюцца за перамогу ў новай адмысловай катэгорыі “Мастацкае відэа”. Усе пераможцы конкурсу атрымаюць грашовыя ўзнагароды.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: tutaka.org