BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Тутака» запрашае на майстар-клас па стварэнні саламяных павукоў

Фонд “Тутака” арганізуе майстар-клас па вырабе традыцыйных беларускіх саламяных павукоў, які адбудзецца 15 студзеня а 16-й у святліцы вёскі Случанка.

Кажа кіраўнік Фонду Павел Станкевіч:

– Мы так супольна падумалі, што варта было б зрабіць такі святочны падарунак, сустрэцца, наладзіць новыя сувязі. І ўсіх з усімі пазнаёміць. Запрашаем усіх жыхароў Случанкі перадусім, але таксама і Гарадка.

Майстар-клас правядзе вопытная майстрыха Святлана Кучук, якая падзеліцца сакрэтамі пляцення і раскажа пра сакральнае значэнне гэтага абярэга ў беларускай культуры:

– Павукоў рабілі раней перад Калядамі і кожны год. Дзяўчаты і жанчыны збіраліся ў нейкай агульнай хаце, рабілі разам павукоў, спявалі, нешта абмяркоўвалі. А перад наступнымі Калядам яго спальвалі, таму што ёсць такая традыцыя. Літоўскія і беларускія больш падобныя знешнім выглядам, польскія павукі маюць асаблівыя ўпрыгожванні ў выглядзе круглых пампончыкаў.

Мерапрыемства адкрыта для ўсіх ахвочых, незалежна ад узросту. Уваход вольны, аднак удзельнікі могуць падтрымаць арганізатараў добраахвотнымі ахвяраваннямі на месцы.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

 Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя

Фота аўтара і Фонда “ТУТАКА”