BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фонд “Вільна Білорусь” падводзіць вынікі працы да Дня роднай мовы

Да Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага, фонд “Вільна Білорусь” падводзіць вынікі сваёй працы па захаванні беларускай культуры і мовы ва Украіне. Фонд прыняў удзел у пасяджэнні Савета нацыянальна-культурных таварыстваў Львоўскай вобласці, а таксама анлайн-сустрэчы Савета Еўропы і Дзяржслужбы Украіны па этнапалітыцы.

Кажа кіраўнік Фонда Аляксей Францкевіч:

– Сёння вітаюць з Днём роднай мовы на заканадаўчым узроўні ва Украіне. Прызнаны мовы, якія могуць страціць сваё існаванне. У гэтым пераліку ёсць і беларуская мова. У Дзень роднай мовы адбудзецца таксама круглы стол, які ініцыяваў дэпартамент этнапалітыкі, дзе мы таксама запрошаны з нагоды Дня роднай мовы. Тут ёсць «Ветка» радыё ФМ, мо ў нас з’явіцца мажлівасць, каб на Львоўшчыне паўсталі падкасты пра беларускую культуру, традыцыю.

Адпаведна сёння ў Львове будуць абвешчаны вынікі конкурсу дэкламавання па-беларуску, які праводзіцца на базе “Дому вольнай Беларусі”. Пераможцы атрымаюць перакідны каляндар на 2025 год з выявамі герояў, што аддалі свае жыцці за свабоду Беларусі і Украіны.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Аляксея Францкевіча