BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фонд «Вільна Білорусь» прыняў удзел ў Дні Саборнасці Украіны і шэсці памяці Герояў Нябеснай Сотні

У рамках святкавання Дня Саборнасці Украіны фонд «Вільна Білорусь» прыняў удзел у кіеўскім Круглым стале, які тычыўся пытанняў аб’яднання нацыі і яднанне ўсіх народаў, якія пражываюць на тэрыторыі Украіны. Прадстаўнікі фонду агучылі праблемныя пытанні, з якімі сутыкаюцца беларускія валанцёры і іх сем’і.

Кажа кіраўнік фонда «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:

– Прапанаваў ім зрабіць рабочую групу прадстаўнікоў нацыянальных супольнасцяў, каб фіксаваць факты парушэнняў, якія тычацца добраахвотнікаў іншаземцаў. І сумесна з прадстаўнікамі ўлады, з народнымі дэпутатамі, з прадстаўнікамі Офіса ўпаўнаважанага па правах чалавека рабіць усё, каб гэтыя праблемы вырашыць.

Адпаведна пасля Круглага стала прадстаўнікі фонда «Вільна Білорусь» прынялі ўдзел у шэсці ў гонар загінуўшых Герояў Нябеснай Сотні. Удзельнікі мерапрыемства запалілі знічы і ўсклалі кветкі да мемарыяльных дошак, ушанаваўшы памяць загінуўшых, сярод якіх былі і беларускія грамадзяне, такія як Міхаіл Жызнеўскі.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя