BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Форум меншасцей Падляшша прадстаўляе сваіх кандыдатаў на выбарах

7 красавіка жыхары Беластока будуць выбіраць сваіх прадстаўнікоў у мясцовае самакіраванне. У Раду горада Беласток у спісах Грамадзянскай Кааліцыі пад нумарам 3 знойдзем прадстаўнікоў праваслаўнага і беларускага асяроддзяў, якія  ідуць з  падтрымкай  Форума меншасцей Падляшша.

Сярод іх – цяперашні  старшыня  і былы віцэ-старшыня Аб’яднання ў карысць дзяцей, якія вывучаюць беларускую мову – Тамаш Герасімюк і Марэк Кулакоўскі:

-З такой прапановай звярнуўся да мяне прафесар Алег Латышонак. Паразмаўлялі з ім і я вырашыў паспрабаваць стартаваць у гарадскую Раду як кандыдат ад беларусаў, беластоцкага беларускага асяроддзя. Перадусім для таго, каб у Радзе быў голас меншасцяў, і беларускай меншасці таксама. І калі будзе такая патрэба, каб пільнаваць нашыя справы. Пакуль павесіў свае банеры ў мясцовасці, адкуль я стартую. Думаю выйсці да людзей і раздаваць свае выбарчыя ўлёткі.

Усе кандыдаты Форума меншасцей Падляшша ідуць з лозунгам “Беласток – наш супольны дом”. У гарадскую Раду з падтрымкай Форума меншасцей Падляшша кандыдуюць – Тамаш Герасімюк, Эва Такаюк, Мікалай Вуйцюк, Ганна Леановіч і Марэк Кулакоўскі.

Валя Лаеўская, Беларускае Радыё Рацыя