BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Форум «Моўная палітыка ў Беларусі: Праектуючы будучыню» ў Варшаве

У аўторак, 17 снежня, Прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінета Беларусі ладзіць форум «Моўная палітыка ў Беларусі: Праектуючы будучыню», прысвечаны абмеркаванню статусу беларускай мовы і шляхам, якія дапамогуць стварыць збалансаваную моўную палітыку ў дэмакратычнай Беларусі.

Дата: 17 снежня. Час: з 10.00 да 19.00 (час варшаўскі).

Месца: паведамяць па рэгістрацыі, Варшава.

Вось што абмяркуюць:

Актуальны стан беларускай мовы і гістарычныя прыклады моўнага адраджэння 

Дзяржаўнае двухмоўе ці адзіная дзяржаўная мова? 

Сацыялогія стаўлення да моўнага пытання і яго ўплыў на нацыянальную ідэнтычнасць

 Рэкамендацыі экспертаў па моўнай палітыцы для Беларусі будучыні.

Рэгіструйцеся па спасылцы да 12.00 панядзелка 16 снежня.

Арганізатары