BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Форум супольнасці і памежнага развіцця ЕЗ у Беластоку

Форум супольнасці і памежнага развіцця Еўрапейскага Звяза адбудзецца ў Беластоку 28 кастрычніка. Гэта сумесная ініцыятыва ўрада Падляшскага ваяводства і горада. Мэтай Форуму з’яўляецца распрацоўка агульных адказаў на выклікі, з якімі сутыкаюцца ўсходнія пагранічныя рэгіёны ЕЗ, а таксама ацэнка ўплыву канфлікту ва Украіне і гібрыднай вайны на тэрыторыі ўздоўж усходняй мяжы Звяза.

Лукаш Пракорым

Пра важнасць схода кажа Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым:

-Маем мы праблему з закрыццём памежных пераходаў і складаную сітуацыю для нашага мясцовага бізнесу.

Тадэвуш Трускаляскі

Кажа Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі:

-Сітуацыя вельмі дынамічная. Закрытая мяжа, розныя абмежаванні, звязаныя з супрацай з Усходам, прывялі да таго, што наша эканоміка стаіць зараз на адной назе. А з іншага боку – патэнцыйныя пагрозы і правакацыі не толькі з усходняга боку.

Форум у Беластоку завершыцца падпісаннем Падляшскай дэкларацыі — дакумента з чаканнямі мясцовых прадпрымальнікаў і самакіраванняў адносна ўрада і Еўракамісіі. Падзея ўключае 10 тэматычных панэляў, якія датычаць абароны і новых тэхналогій. Да падрыхтоўкі Форуму далучыліся прадстаўнікі падляшскага бізнесу. Форум мае падтрымку Міністэрства абароны Рэспублікі Польшча і Міністэрства фондаў і рэгіянальнага развіцця.

Форум супольнасці і памежнага развіцця ЕЗ у Беластоку

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя