BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фотавыстава “Праваслаўе ў аб’ектыве” ў Беластоку

19 сакавіка ў Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку адбудзецца адкрыццё аўтарскай фотавыставы Аляксандра Васылюка “Праваслаўе ў аб’ектыве”. Выстава складаецца з 150 фотаздымкаў і будзе прадстаўлена на агароджы сабора Святога Мікалая ў Беластоку. На выставе прадстаўлены фотаздымкі за апошнія 30 гадоў.

Фота Аляксандра Васылюка

Партрэты, дэталі і архітэктура праваслаўя ў Польшчы і ва ўсім свеце. Спроба паказаць прыгажосць веры, надзеі і любові да бліжняга. Своеасаблівае запрашэнне і заахвочванне да большага пазнання духоўнасці, а таксама памяць пра мінулыя гады і знакавыя для Царквы асобы.

Падчас вернісажу, які адбудзецца 19 сакавіка ў 18.00 у Цэнтры праваслаўнай культуры ў Беластоку (ul.św. Mikołaja 5), ​​можна будзе ўбачыць пашыраную падборку фотаздымкаў і сустрэцца з аўтарам.

Паводле прэс-рэлізу