BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Фундацыя «Дар лёсу» арганізавала святочны абед для беларускіх і ўкраінскіх пенсіянераў

Беларуская дабрачынная фундацыя «Дар лёсу» арганізавала святочны абед для беларускіх і ўкраінскіх пенсіянераў. Людзей ў парафіяльным доме ў Варшаве, дзе праходзіў абед, сабралася многа. Валанцёры і больш маладыя шчыравалі за падрыхтоўкай да абеду. Людзі больш сталага веку сядзелі ў зале, знаёміліся і вялі спакойныя размовы.

Гаворыць кіраўнічка «Дара лёсу» Леакадзія Коян:

– Мерапрыемства называецца «Збяромся за сталом як дома». Нам таксама вельмі прыемна, што сабралася шмат людзей. І мы ведаем пра тое, што ў людзей ёсць патрэба адпачыць ад цяжкага быту – каму ад палітыкі, каму ад вайны. Усім хочацца выдыхнуць, штосьці зрабіць разам, пасядзець і паразмаўляць, абмеркаваць свае звычайныя справы, усё тое, што мы рабілі да прыезду ў Польшчу.

Блюды былі прыгатаваныя прафесійна, прыгожа і смачна. Абед атрымаўся на славу, дзякуючы нераўнадушнаму кіраўніцтву «Дара лёсу» і валанцёрам.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя