Беларускі футбольны клуб Варшавы “Пагоня” правядзе свой першы матч у кубку Мазавецкага ваяводства і сустрэнецца з клубам “Марымонт”. Акрамя таго, гасцей падзеі чакае рок-канцэрт, арт-кірмаш і забавы для дзяцей.
Распавядае прадстаўнік “Пагоні” Антось Лагвінец:
– Летась мы таксама гулялі ў адборы на кубак Польшчы. Мы прайшлі два раўнды, то бок два раўнды мы выйгралі, а ў другім мы паступіліся. У гэтым годзе мы зноў пачынаем наш шлях у адборы на кубак Польшчы. Мы мелі цэлы год падрыхтоўкі, у нас добры склад. Мы разлічваем на беларускую дыяспару Варшавы, на вялікую падтрымку на трыбунах, мы са свайго боку ладзім вялікае шоў. У нас будзе выступаць Юрый Стыльскі з гуртом “Дай дарогу!”.
Падзея адбудзецца па адрасе ul. Obrońców Tobruku, 11.
Пачатак матча – у 19:00, выступа – у 18:00.
Уваход на мерапрыемства вольны.
Беларускае Радыё Рацыя