На сёлетнім гала-канцэрте «Беларускай песні 2024», які адбыўся на сцэне Падляшскай філармоніі ў Беластоку, удзельнічала больш за 20 салістаў і калектываў. Гучалі як традыцыйныя спевы, так і добра вядомыя песні ў сучаснай аранжыроўцы.

Вера Нічыпарук з Маліннік — ганаровая ўдзельніца фестывалю, выступае штогод і захоўвае традыцыю.
– Ужо 26 год спяваю з маленства. У школе ўсе настаўнікі казалі, што я так голасна спяваю. Гэта я такой у дзяцінстве была, а пасля ўжо выхавала сваіх дзяцей і стала спяваць. І даюць першыя месцы, так вось выходзіць. Выконвала песню “У агародзе Юрка, за гародам Юрка, але там гуляе Рыгорава жонка”.
Перш, чым трапіць у фінал конкурсу «Беларускай песні 2024», удзельнікам давялося прайсці раённыя адборы. Элімінацыі адбываліся ў Беластоку, Бельску-Падляшскім, Гайнаўцы і Сямятычах.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:












Беларускае Радыё Рацыя