BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гала-канцэрт фэсту “Беларуская песня-2025” пройдзе ў Беластоку

Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Беластоку запрашаe  на Гала-канцэрт  ХХXІI Агульнапольскага фестывалю „Беларуская песня-2025”.

Ён пройдзе 17 траўня ў Падляшскай філармоніі ў Беластоку.

Імпрэза рэалізуецца дзякуючы датацыі Міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі, фінансавай падтрымцы Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства і Прэзідэнта горада Беластока.