Шэлтар для беларускіх уцекачоў у Варшаве разам з партнёрамі зладзіў свята да Міжнароднага дня абароны дзяцей. “Мы бачым, наколькі важнае яднанне маленькіх у эміграцыі”, – кажа Госця Рацыі, дырэктарка ўстановы Ганна Федаронак.

Пра імпрэзу і жыццё беларускіх дзяцей у рэлакацыі ў Польшчы яна распавяла нашай журналістцы Марыне Савіцкай.
РР: Як адзначыў беларускі шэлтар Міжанродны Дзень абароны дзяцей?
Ганна Федаронак: Толькі два тыдні таму я давала вам інтэрв’ю і сказала, што не буду рабіць, пакрыўджаная, стамілася. Не вытрымала. Мы вырашылі з Васілём, будзем рабіць палітычную акцыю ў нядзелю да Дня абароны дзяцей. І вырашылі сумясціць разам – і палітычную акцыю, і падарункі, і свята. Таму што палітыка, дзеці – гэта сёння ніяк нельга разлучыць. Таму што ўсе нашыя дзеці ў палітыцы, усе нашыя дзеці пацярпелыя.
Свята прайшло цудоўна. Хацелася, канешне, каб больш было дзяцей. Мы разлічвалі на 50 дзетак. Збіралі 50 падарункаў. А было дзесьці каля 30-ці. Мы запрашалі ўсіх дзяцей. У СМІ паведамлялі, пісалі ў сацыяльных сетках. Мы запрашалі не толькі дзяцей палітвязняў, мы запрашалі пацярпелых беларусаў з дзецьмі і проста беларусаў з дзецьмі каб прыходзілі. Свята было цудоўнае, я лічу. Таму што дзеці атрымалі падарункі вельмі класныя – былі цукеркі, чакаладкі, мы раздавалі марозіва. Нам выдзелілі грошы асабіста на лёды. Прыходзілі нашыя дудары, яны прынеслі печыва, самі рабілі.
Падарункі былі добрыя – і цацкі мяккія, і алоўкі, і фламастары, і размалёўкі, шмат цукерак было. Падарункі выдатныя. Дзеці засталіся задаволеныя. Акрамя таго, што мы зрабілі дзецям свята, былі беларусы нашы, выступала настаўніца году. Мы расказалі пра сітуацыю ў Беларусі якая зараз з дзецьмі, асабліва сітуацыя ў школах. Жах робіцца, Лукашэнка знішчае будучыню нашых дзяцей. Мы сумясцілі і акцыю і свята, і атрымалася выдатна. Спявалі і танчылі, усё было добра.
РР: Наколькі ўсведамляюць беларускія дзеці гэтае свята, наколькі ім важнае яно ў Міжнародны дзень абароны дзяцей? Ці для іх гэта проста свята?
Ганна Федаронак: Не, ім важна. Бацькі мне распавядалі, што набліжаецца гэтае свята, і дзеці пытаюцца: ці будзе ў цёці Ані свята? Сёння прыйшлі, яны ўжо мяне ведаюць. Абдымкі, пацалункі. Яны ведаюць, калі цёця Аня тут, то будуць добрыя падарункі. Падарункі збіралі па кропельцы. І беларусы з Італіі дасылалі цацкі, і беларусы з нашай дыяспары з Нідерландаў, аб’яднанне «Да Волі» пералічыла нам грошы на чакаладкі, пратэстанцы-украінцы нам далі вялікую торбу ўкраінскіх цукерак. Таму па кропельцы, па кропельцы, – і свята атрымалася.
Цалкам размова:
Беларускае Радыё Рацыя






