Як супрацьстаяць гвалту, мінімізаваць магчымыя рызыкі і куды звяртацца, калі вы сталі ахвярай – распавялі аўтары праекту «Здаровыя адносіны замест гвалту».

Сустрэча адбылася ў беларускім хабе «Новая зямля», падчас яе ўдзельнікі вучыліся выяўляць гвалт і дазнаваліся, як заставацца ў бяспецы.
Аб праекце распавяла дзіцячы і сямейны псіхолаг Ганна Масілевіч:
– Мы прэзентуем праект, які называецца «Здаровыя адносіны замест гвалту». Сутнасць яго ў тым, каб распавесці людзям, якія існуюць віды гвалту, як ім супрацьстаяць і як людзі самі ўмеюць супрацьстаяць, але не зважаюць на гэта. І нашай мэтай, канешне, з’яўляецца зніжэнне праяваў гвалтоўных адносінаў, гвалтоўных формаў камунікацыі сярод людзей. І мы лічым, што шырокае іфармаванне дапамагае гэта зрабіць.
Задаць пытанні псіхолагам і атрымаць ад іх парады можна было і анлайн. Запіс відэа-трансляцыі з сустрэчы даступны на YouTube-канале хаба «Новая зямля».
Цалкам матэрыял:


Беларускае Радыё Рацыя






