
Па завяршэнні навучальнага года ў школе №4 імя Сібіракоў у Беластоку — настаўніца беларускай мовы і сябра аб’яднання “АБ-БА” — ініцыятывы на карысць дзяцей і моладзі, якія вывучаюць беларускую мову – Ганна Плашчынская падвяла вынікі першага года працы ў школе:
–Вучняў у нас было 44, столькі і выпусцілі, усе засталіся. Спадзяюся, што і пяройдуць з намі далей. Працавалі, канешне, над беларускімі літаркамі, вучылі беларускія вершыкі, песенькі спяваем. Я для дзяцей новая асоба. І дзеткі для мяне новыя. Мне трэба было таксама зразумець, як і ім, чаго нам адно ад аднаго чакаць.
Паводле Ганны Плашчынскай, ёсць і трывожныя навіны: на новы навучальны год у першы клас набраліся толькі тры вучні — пры мінімальнай неабходнасці сем чалавек. Гэта сігнал, што без актыўнай падтрымкі супольнасці выкладанне беларускай мовы ў школе можа апынуцца пад пагрозай.

Калі вы хочаце, каб ваша дзіця — грамадзянін Польшчы — вывучала беларускую мову ў школе №4 імя Сібіракоў у Беластоку, калі ласка, напішыце на: [email protected].
Цалкам гутарка:
Беларускае Радыё Рацыя






