На беразе возера ў Зарэчанах, каля Гарадка, што на Беласточчыне, ужо 24-ы раз пройдзе міжнародны песенны фестываль „Сяброўская бяседа“. Як і штогод, жыхары Гарадка і ваколіц, а таксама госці фестывалю, сабяруцца разам, каб у сяброўскай абстаноўцы бавіць час на свежым паветры пад разнастайныя беларускія песні ды танцы.
Адбудзецца фестываль 27 ліпеня і пачнецца а 17-й гадзіне.







