BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Гарадзенцы Беластока адзначаць Дзень святога Губерта

Гарадзенскае зямляцтва ў Беластоку адзначыць – Дзень святога Губерта. Гэтая традыцыя разам з патрыётамі Гародні перакачавала ў Беласток, дзе жыве шматлікая колькасць гарадзенцаў. А алень заступніка Гародні святога Губерта прысутнічае на старадаўнім гербе каралеўскага горада.

Запрашае на сустрэчу актывіст гарадзенскай суполкі Беластока – Сяржук Верамеенка:

-1 лістапада ў Беластоку мы будзем адзначаць ужо традыцыйна Дзень святога Губерта. Збіраюцца гарадзенцы – гэта традыцыя, якая яшчэ была ў Гародні. Запрашаем усіх, прыходзьце, калі ласка! Не толькі гарадзенцы, прыходзьце беларусы, будзе весела, будзе цікава. Будуць конкурсы, квізы – у тым ліку для дзяцей. Прыедзе лідар гурта “Дзецюкі” Алесь Дзянісаў, заспявае для нас усіх. Уваход свабодны.

Гасцей святкавання Дня святога Губерта чакаюць – «бітва» раёнаў Гародні, квізы, дзіцячая праграма, агульны стол з пачастункамі, смачныя і гарачыя напоі, а таксама сакрэтная прэзентацыя.

Пачатак у пятніцу 1 лістапада а 17-й гадзіне ў беларускім хабе «Новая зямля».

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя